29 студзеня, Лепель /Улас. інф./. «Хачу служыць у арміі» — песня з такой назвай прынесла перамогу Дане Зінуровай, шасцікласніцы Бароўскай сярэдняй школы, на адборачным этапе XVI тэлевізійнага фестывалю армейскай песні «Зорка» сярод воінскіх часцей Северо-заходняга аператыўнага камандавання. Вучаніца сёмага класа Бароўскай СШ Дзіяна Ерыцян і адзінаццацікласніца Яна Паўлоўская падзялілі паміж сабой другое месца.
29 студзеня, Лепель /Улас. інф./. «Хачу служыць у арміі» — песня з такой назвай прынесла перамогу Дане Зінуровай, шасцікласніцы Бароўскай сярэдняй школы, на адборачным этапе XVI тэлевізійнага фестывалю армейскай песні «Зорка» сярод воінскіх часцей Северо-заходняга аператыўнага камандавання. Вучаніца сёмага класа Бароўскай СШ Дзіяна Ерыцян і адзінаццацікласніца Яна Паўлоўская падзялілі паміж сабой другое месца. Праслухоўванне праходзіла ў сталічным клубе 120-й дывізіі.
Ужо пазней у актавай зале школы ва ўрачыстай абстаноўцы маёр Дзмітрый Рудзянкоў, намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце 427-га рэактыўнага артылерыйскага палка, уручыў дыпломы пераможцам. І калі раней у гэтым фестывалі маглі ўдзельнічаць толькі дзеці вайскоўцаў, то цяпер з армейскімі песнямі дазволілі выступаць усім пражываючым на тэрыторыі ваеннага гарадка. Армейская песня, аўтарская, ваенна-патрыятычная, вакальна-інструментальны ансамбль – чатыры намінацыі і больш за сто ўдзельнікаў. Школьницы прадстаўлялі тры воінскія часці, якія дыслакуюцца ў Бароўцы.
Дарэчы, аднымі песеннымі конкурсамі супрацоўніцтва Бароўскай сярэдняй школы з 231-й артылерыйскай брыгадай і 427-м рэактыўным палком не абмяжоўваецца. Штогод у летні час на базе школы фарміруюцца патрыятычныя атрады з дзяцей, якія стаяць на ўсіх відах уліку. Выхавальнікі – прадстаўнікі воінскіх часцей. Салдаты тэрміновай службы, кантрактнікі і афіцэры вучаць дзяцей зборцы аўтамата, страявым – усяму неабходнаму ў армейскіх буднях. Першы год звычайныя школьныя кабінеты нават замянілі казармы, дзе жылі дзеці.
Віншуюць школьнікі воінскія часці традыцыйным канцэртам у Дзень ракетных войскаў і артылерыі. А ў лютым на месячнік патрыятычнага выхавання ў школу запрашаюць курсантаў з ліку выпускнікоў, прадстаўнікоў воінскіх часцей. «Служба ў арміі» — прафарыентацыйнае ток-шоу, якое праводзяць у гэтай школе. Галоўныя яго госці – вайскоўцы.
Кацярына АСОЎСКАЯ