Спартакіяда прафсаюзаў Віцебскай вобласці сабярэ больш за 450 удзельнікаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФПБ па Віцебскай вобласці.

Спартакіяда прафсаюзаў Віцебскай вобласці сабярэ больш за 450 удзельнікаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФПБ па Віцебскай вобласці.

Х міжгаліновая спартакіяда будзе праводзіцца 8 верасня на базе Віцебскага Цэнтральнага спартыўнага комплексу. За перамогу ў валейболе, міні-футболе, тэнісе, перацягванні каната, тэхніцы велатурызму і іншых відах спорту будуць змагацца прадстаўнікі 18 каманд.

Мерапрыемства прысвечана 72-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. "Гэта фінальная і самая важная частка спартыўных мерапрыемстваў, у якіх прымаюць удзел прадстаўнікі самых разнастайных прафесій, члены прафсаюзаў на працягу года. Спартакіяда заклікана папулярызаваць здаровы лад жыцця. У яе ўрачыстым адкрыцці прымуць удзел выхаванцы спартыўных школ, ансамбль барабаншчыц гімназіі №7 Віцебска, аматарскія калектывы мастацкай творчасці Віцебскага раёна.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)