Юныя выхаванцы секцыі дзюдо Лепельскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву “Волат”, якія ўжо не першы год атрымліваюць навыкі баявога майстэрства ў трэнераў Галіны, Георгія і Аляксея Паповых, неаднаразова праславілі наш раён на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Шматлікія выхаванцы секцыі дзюдо звязалі сваё жыццё са спортам, сталі майстрамі спорту міжнароднага класа і неаднаразова займалі прызавыя месцы на чэмпіянатах Еўропы і Свету.
Юныя выхаванцы секцыі дзюдо Лепельскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву “Волат”, якія ўжо не першы год атрымліваюць навыкі баявога майстэрства ў трэнераў Галіны, Георгія і Аляксея Паповых, неаднаразова праславілі наш раён на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Шматлікія выхаванцы секцыі дзюдо звязалі сваё жыццё са спортам, сталі майстрамі спорту міжнароднага класа і неаднаразова займалі прызавыя месцы на чэмпіянатах Еўропы і Свету. Лепельшчына ганарыцца перамогамі Сцяпана Папова, майстра спорту міжнароднага класа па самба і майстра спорту па дзюдо. Сцяпан — сярэбраны і бронзавы прызёр чэмпіянатаў Еўропы, сярэбраны прызёр Свету. Наш раён ганарыцца таксама імёнамі тытулаваных спартсменаў Максіма Джамілашвілі, Кацярыны Філіновіч і іншых.
У вядомых спартсменаў расце дастойная змена. Сённяшнія выхаванцы секцыі дзюдо займаюць прызавыя месцы на абласных, рэспубліканскіх спаборніцтвах і такім чынам павышаюць сваё баявое майстэрства.
На рэспубліканскім першынстве сярод юнакоў і дзяўчат 1998-99 гадоў нараджэння, якое праходзіла ў Бабруйску, нашы дзюдаісты прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі. У вагавой катэгорыі да 55 кілаграмаў першае месца заняў Дзмітрый Грук, лідарам стала таксама Ганна Ганчар у вагавай катэгорыі да 44 кілаграмаў, Арцём Глушанок у вагавой катэгорыі да 46 кілаграмаў быў трэцім.