18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пажар у адной з кватэр пяціпавярховага жылога дома ў горадзе Навалукомлі ўспыхнуў у ноч з суботы на нядзелю. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, эвакуіравалі суседзяў - 20 чалавек, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дзяжурны МНС Беларусі.
Мяркуемыя віноўнікі здарэння - гаспадар кватэры, у якой адбылося ўзгаранне, і яго госць - выратаваны. Гаспіталізацыя ім не спатрэбілася. Па папярэдняй версіі прычынай начнога перапалох стала курэнне ў нецвярозым стане. З-за непатушанай цыгарэты пацярпела маёмасць у адным з пакояў.
Усяго за мінулыя суткі ў Беларусі адбыўся 31 пажар, у якіх пяць чалавек загінулі, выратаваны трое, адзін чалавек атрымаў траўмы.-0-
БЕЛТА
Ратавальнікі эвакуявалі 20 чалавек з-за непатушанай цыгарэты ў Новалукомлі
18.3.20120 праглядаў