20.03.2019 работнікамі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены паўторны маніторынг УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» чыгуначны вакзал па адрасе: г. Лепель вул. Чуйкова, д.48А (начальнік станцыі – Мамікаў Ілья Анатольевіч).

У ходзе паўторнага маніторынгу 20.03.2019 устаноўлена, што на тэрыторыі, размешчанай уздоўж чыгуначных пуцей, якія праходзяць паблізу гандлёвых павільёнаў, здзейснена наступнае адміністрацыйнае правапарушэнне: парушаны «Агульныя патрабаванні пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання», зацверджаныя Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №7 ад 23.11.2017 г. «Аб развіцці прадпрымальніцтва», а менавіта:

- захоўванне (складаванне) лесаматэрыялаў не ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам захоўвання рэчываў і матэрыялаў, які вызначаецца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, і тэхналагічнымі інструкцыямі (пастанова МНС Рэспублікі Беларусь №24 ад 26.04.2018 г. «Інструкцыя аб парадку захоўвання рэчываў і матэрыялаў» (плошча секцыі (штабеля) складае 690 м2, п.10) (п.31).

Маніторынг паказаў, што кіраўніку і службовай асобе дадзенага аб'екта неабходна больш сур'ёзна ставіцца да патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі, выконваць на больш якасным узроўні проціпажарныя мерапрыемствы з мэтай выключэння ўзнікнення надзвычайных сітуацый на аб'екце.

Па выніках паўторна праведзенага маніторынгу начальнік станцыі УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» чыгуначны вакзал Мамікаў Ілья Анатольевіч прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 5 базавых велічынь.