Агонь патрабуе да сябе асаблівай увагі, неабдуманае абыходжанне з ім можа абернуцца бядой. У мэтах прафілактыкі ўзнікнення пажараў у жылым сектары работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС у складзе аглядальных камісій на пастаяннай аснове праводзяць пажарна-прафілактычную працу на тэрыторыі раёна.
Кожны прадстаўнік суб'екта прафілактыкі праводзіць інфармацыйна-тлумачальную працу па сваім напрамку. З боку ратавальнікаў пільную ўвагу надаюць наяўнасці і спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, стану печанага ацяплення, электраабсталявання, а таксама санітарнаму стану прыдамавой тэрыторыі. Работнікі МНС прыводзяць прыклады трагічных выпадкаў у раёне з гібеллю на пажарах, а таксама тлумачаць дзеянні ў той ці іншай надзвычайнай сітуацыі.
Недахопы, выяўленыя падчас рэйдаў, можна выправіць і будуць устранены домаўладальнікамі ў найкароткія тэрміны. Тым, каму гэта магчыма, дапамога будзе аказана тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Важна, каб у бестурботных гаспадароў з'явілася не адчуванне абароненасці, а паўнавартасная адказнасць за свой дом, а разам з ім і за сваё жыццё.
– Каб зберагчы дом ад пажару, не патрабуецца шмат намаганняў, – падкрэслілі прадстаўнікі службы ратавання, – галоўнае – не паліць у ложку, асабліва ў стане алкагольнага ап'янення, выконваць асцярожнасць пры выкарыстанні агню. Сыходзячы з дома, адключаць электрапрыборы з сеткі, абавязкова ўсталёўваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі – гэта надзейныя памочнікі, якія апавясцяць чалавека гучным гукавым сігналам у выпадку пажару.
Кожнаму домаўладальніку работнікі МНС уручаюць прафілактычныя памяткі і рэкамендацыі па ўстараненні выяўленых парушэнняў.
Прафілактычная праца працягнецца. Ратавальнікі і надалей будуць імкнуцца знізіць колькасць надзвычайных сітуацый у домаўладаннях грамадзян.