У ноч на 9 лютага ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары аўтамабіля па завулку 2-і Млынавы горада Лепеля.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца ўзгарання, назіралася адкрытае гарэнне легкавога аўтамабіля. У выніку пажару ў аўтамабілі пашкоджаны маторны адсек, салон, кузаў.

Прычыну здарэння трэба будзе высветліць экспертам. Як паказвае статыстыка, у падобных выпадках найбольш частая прычына ўзгаранняў — няспраўнасць электраправодкі аўтамабіля, з-за якой адбываецца кароткае замыканне.

МНС нагадвае ўладальнікам транспартных сродкаў, што неабходна рэгулярна праводзіць дыягностыку транспартных сродкаў на сертыфікаваных СТА і ўтрымліваць у спраўным стане свой аўтамабіль.