У Дзень маці 11 жанчын Віцебшчыны ўзнагароджаны ордэнам Маці, 25 атрымалі прэмію аблвыканкама імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобывай-Марчанкі.
Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін, віншуючы прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, адзначыў важнасць маці ў лёсе кожнага чалавека.- Хачу выказаць захапленне вашай нялёгкай, але высакароднай працай, - сказаў Аляксандр Субоцін. - Дзякуй за вашае цярпенне і любоў, якую вы дорыце сваім дзецям, тым самым фарміруеце тую краіну, якая ў нас ёсць. Нізкі паклон вам ад усіх мужчын.
Сярод узнагароджаных – і лепельчанка Вікторыя Перагудзіна.
Віншуем зямлячку з заслужанай узнагародай!