З наступленнем цяпла часцей сталі званкі насельніцтва ў службу МНС па пытаннях выяўлення на сваіх садаводчых участках гнёздаў вос, шэршняў.

З наступленнем цяпла часцей сталі званкі насельніцтва ў службу МНС па пытаннях выяўлення на сваіх садаводчых участках гнёздаў вос, шэршняў.

– А што рабіць, калі выявіў гняздо шэршняў ці вос?

– Шэршні – адны з самых небяспечных жаланосных насякомых нашай краіны. Часцяком насельніцтва, выявіўшы на сваім прысядзібным участку гняздо шэршняў ці вос, неадкладна тэлефануе ў службу МНС. Аднак варта адзначыць, што дадзеная сітуацыя не з'яўляецца надзвычайнай ці аварыйнай, і работнікі МНС з сірэнай не выязджаюць на месца выкліку для знішчэння гнязда. Ліквідацыяй гнёздаў шэршняў спецыялісты МНС займаюцца ў вячэрні час. Аднак, бываюць адзінкавыя выпадкі, калі ёсць прамая пагроза жыццю і здароўю чалавека: выпадкова хтосьці разварушыў гняздо, або ў доме ёсць дзеці, а бацькі не могуць да іх трапіць з-за шэршняў. У такой сітуацыі, натуральна, спецыялісты выязджаюць неадкладна.

У выпадку выяўлення роя Вас могуць пракансультаваць аб далейшых Вашых дзеяннях па тэлефонах 101,112

– А ці магу я сам ліквідаваць гняздо? І што для гэтага трэба?

– Самастойна ліквідаваць гняздо можна. Для гэтага дачакайцеся заходу сонца або рабіце гэта рана раніцай да узыходу сонца (насякомыя будуць спаць). Апраніцеся ў адзенне, недаступнае для жала насякомых, прыкрыйце шыю, абараніце рукі пальчаткамі, для твару – маска пчаляра. Акуратна надзеньце шчыльны мяшок на гняздо і пры дапамозе нажа ці лапаты аддзеліце гняздо ад паверхні, да якой яно прымацавана, завязаўшы верх мяшка.

Далейшы спосаб знішчэння гнязда – на Ваша меркаванне. Заліць кіпенем, закапаць або цалкам пагрузіць у ваду на некаторы час.

- Як засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ад укусаў насякомых днём?

- З дапамогай нескладанай пасткі для вос ці шэршняў можна засцерагчы сябе ад укусаў насякомых. Адрэжце верхнюю частку пластыкавай бутэлькі, заліце ў ніжнюю частку загадзя прыгатаваны салодкі сіроп, напрыклад, падсалоджаная вада. Перавярнуўшы верхнюю частку, устаўце у ніжнюю частку бутэлькі. Насякомых будзе прыцягваць салодкі пах і, запаўзаючы, яны трапляюць у пастку. Дадзенае прыстасаванне падвесьце на месца, дзе насякомыя не будуць Вас турбаваць.

Памятайце, шэршні, восы, чмялі не