20 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Спецыялізацыя суддзяў пачала дзейнічаць у судах Віцебскай вобласці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Віцебскага абласнога суда Мікалай Хамічонак. Спецыялізацыя суддзяў уводзіцца ў адпаведнасці з Пасланнем Прэзідэнта Беларусі аб перспектывах развіцця сістэмы агульных судоў. Наватарамі сталі суды Віцебска, Полацка, Наваполацка і Оршы. У гэтых інстанцыях працуюць калегіі па грамадзянскіх і крымінальных справах, аднак акрамя ўнутранай спецыялізацыі калегій у суддзяў маецца і вузкая спецыялізацыя, напрыклад, па справах супраць інтарэсаў службы, па справах аб крадзяжах, па справах непаўналетніх. Як лічыць Мікалай Хамічонак, нароўні са зніжэннем нагрузкі на суддзяў увядзенне іх спецыялізацыі павысіць якасць судовай вытворчасці. Летась на разгляд у суды Віцебскай вобласці паступіла 6,7 тыс. крымінальных спраў, звыш 43 тыс. грамадзянскіх і больш за 73 тыс. спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях. У параўнанні з 2010 годам колькасць крымінальных і грамадзянскіх спраў зменшылася на 18,5% і 8% адпаведна, а адміністрацыйных узрасла на 10%. Рэальная нагрузка на суддзяў па разглядзе спраў і матэрыялаў склала 91,9.-0-

БЕЛТА