13.06.2018 года ў ходзе правядзення спецыяльнай праграмы «Мак» пры адпрацоўцы населеных пунктаў з мэтай устанаўлення фактаў вырошчвання наркатычных раслін супрацоўнікамі Лепельскага РАУС сумесна з супрацоўнікамі Першамайскага РАУС г. Віцебска паблізу в. Баброва было выяўлена поле, на якім рос 5 гектар дзікарослага маку, агульнай масай больш за 700 кілаграм. Дадзеныя расліны былі знішчаны.

13.06.2018 года ў ходзе правядзення спецыяльнай праграмы «Мак» пры адпрацоўцы населеных пунктаў з мэтай устанаўлення фактаў вырошчвання наркатычных раслін супрацоўнікамі Лепельскага РАУС сумесна з супрацоўнікамі Першамайскага РАУС г. Віцебска паблізу в. Баброва было выяўлена поле, на якім рос 5 гектар дзікарослага маку, агульнай масай больш за 700 кілаграм. Дадзеныя расліны былі знішчаны.

Нагадваю, што на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 01 чэрвеня па 15 верасня 2018 года праводзіцца спецыяльная праграма «МАК». Асноўнай мэтай дадзенай праграмы з'яўляецца спыненне фактаў распаўсюджвання наркатычнай сыравіннай базы расліннага паходжання (мак, каноплі і г.п.), выяўленне і знішчэнне незаконных пасеваў наркатычных раслін, прыняцце да правапарушальнікаў мер, прадугледжаных заканадаўствам. Незаконным з'яўляецца пасеў і (або) вырошчванне наркатычных раслін.

У выпадку, калі на прысядзібным участку расце мак, каноплі або іншыя наркатычныя расліны грамадзяне могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за дадзенае правапарушэнне па артыкуле 16.1 (Пасеў або вырошчванне забароненых да культывавання раслін або грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь да адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь.

За дзеянні, звязаныя з вырошчваннем наркатычных раслін з мэтай з

Пры выяўленні Вамі фактаў росту наркаўтрымліваючых раслін (маку, канопляў і г.п.) на палях, закінутых участках мясцовасці, у лясных масівах, а таксама на прысядзібных участках прашу Вас паведамляць дадзеную інфармацыю супрацоўнікам Лепельскага РАУС для прыняцця эфектыўных мер па прадухіленні распаўсюджвання наркаўтрымліваючых раслін.

Любая інфармацыя аб асобах, якія ўжываюць наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, якія ажыццяўляюць іх захоўванне, збыт, выраб альбо вырошчванне, а таксама дапускаюць не медыкаментознае прымяненне лекавых прэпаратаў, якія змяшчаюць у сваім складзе наркатычныя, псіхатропныя і моцнадзейныя рэчывы, можа быць паведамлена Вамі па тэлефонах аддзялення па наркакантролі і барацьбе з гандлем людзьмі Лепельскага РАУС – (02132) 4-18-40, 4-78-94, (029) 896-23-79 (МТС) або (029) 710-27-89 АДС РАУС альбо 102, ананімнасць гарантуецца.

Начальнік Лепельскага РАУС
падпалкоўнік міліцыі
А.С. Дуранаў