Як паказвае практыка, злачынствы, што здзяйсняюцца падчас узнікаючых сямейных сварак і канфліктаў, нярэдка па жорсткасці і цяжкасці наступстваў сваёй прыроды значна пераўзыходзяць загадзя спланаваныя, добра падрыхтаваныя злачынныя дзеянні. У сферы сямейна-бытавых адносін здзяйсняецца кожнае трэцяе забойства і кожнае чацвёртае наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.
Практычна кожны пяты памерлы ад знешніх прычын гіне ад выпадковых атручванняў алкаголем. Тады як у выніку выпадкаў, звязаных з транспартнымі сродкамі – кожны восьмы.
П'янства з'яўляецца адной з найбольш негатыўных сацыяльных з'яў у грамадстве, прыводзіць да сямейнай нядолі, наносіць непапраўную шкоду інстытуту сям'і, перашкаджае паўнавартаснаму развіццю непаўналетніх, адмоўна ўплывае на стан крымінагеннай абстаноўкі, у шэрагу выпадкаў прыводзіць да трагічных наступстваў. Толькі на тэрыторыі Лепельскага раёна за 10 месяцаў 2019 года здзейснена 8 злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін (2018 – 4).
У сувязі з гэтым на тэрыторыі Лепельскага раёна з 25 лістапада па 2 снежня 2019 года праводзіцца рэспубліканскае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Быт». У ходзе правядзення СКМ «Быт» супрацоўнікамі Лепельскага РАУС будуць наведаны па месцы жыхарства асобы, якія раней здзейснілі правапарушэнні і злачынствы ў сферы сямейна-бытавых адносін і якія знаходзяцца на прафілактычных уліках у Лепельскім РАУС, з мэтай недапушчэння здзяйснення імі правапарушэнняў і гвалту ў сям'і.
Сямейную нядолю схаваць немагчыма! Проста асобныя людзі імкнуцца не заўважаць таго, што іх не тычыцца наўпрост. Калі вы сталі відавочцамі сямейнай нядолі, не чакайце трагедыі, а патэлефануйце на тэлефонную лінію 102 або 3 20 83, дзе супрацоўнікі міліцыі акажуць дапамогу, а кампетэнтныя спецыялісты аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі прадаставяць паслугі псіхолага і рэабілітацыі ў крызісным пакоі.