У апошнія гады дарожна-транспартны траўматызм стаў адной з галоўных прычын гібелі людзей у Рэспубліцы Беларусь. Такое становішча з'яўляецца, як правіла, вынікам невыканання Правілаў дарожнага руху.

У апошнія гады дарожна-транспартны траўматызм стаў адной з галоўных прычын гібелі людзей у Рэспубліцы Беларусь. Такое становішча з'яўляецца, як правіла, вынікам невыканання Правілаў дарожнага руху.

У студзені-красавіку 2020 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці здзейснена 8 дарожна-транспартных здарэнняў (далей - ДТЗ) з удзелам непаўналетніх (-1, 2019 год - 9). Па катэгорыях ДТЗ з удзелам непаўналетніх падзяляюцца: дзіця-пасажыр – 3 ДТЗ (0, 2019-2); дзіця-пешаход – 5 ДТЗ (-1, 2019-6) Па віне дзяцей здзейснена 2 ДТЗ (-1, 2019 - 3).

На тэрыторыі Лепельскага раёна за бягучы перыяд дарожна-транспартных здарэнняў з дзецьмі не зарэгістравана (за 2019 год – 2).

Кіроўцам варта ведаць: 70% ДТЗ з удзелам дзяцей адбываецца па віне дарослых. Так што, убачыўшы дзяцей ля праезнай часткі, зніжайце хуткасць і будзьце гатовыя ў любы момант спыніцца. Ва дварах рухайцеся з мінімальнай хуткасцю.

Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!» стартуе ў краіне з 25 мая і працягнецца да 5 чэрвеня 2020 года. Мэта мерапрыемства – прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

Дзяржаўтаінспекцыя пераканаўча заклікае бацькоў забяспечыць бяспечную перавозку дзяцей. Дзіця ў аўтамабілі павінна знаходзіцца ў спецыяльным утрымліваючым устройстве, адпаведным яго вазе і росту. Аўтакрэсла або бустэр неабходна правільна ўсталяваць у аўтамабілі. Дзеці старэйшыя за 12 гадоў павінны быць прышпілены стандартнымі рамянямі бяспекі. Таксама варта нагадаць юным пешаходам і веласіпедыстам правілы бяспечных паводзін, у тым ліку ў двары, кантраляваць вольны час падлеткаў, не пакідаць ключы ад аўтамабіляў і мотатранспарту ў вольным доступе.

Паважаныя бацькі! Нагадаце юным удзельнікам руху, што нельга рэзка выходзіць або выбягаць на дарогу з-за прыпаркаваных аўтамабіляў, дрэў, хмызнякоў, будынкаў, нават калі дарога знаходзіцца на прылеглай да жылой забудовы тэрыторыі. Перш чым дзіця ступіць на праезную частку, яно павінна спыніцца і агледзецца, пераканацца, што паблізу няма аўтамабіляў, якія рухаюцца ў яго бок.

Вельмі небяспечна абыходзіць аўтамабіль, які паркуецца, у непасрэднай блізкасці ад яго, таму што