14 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Спорт дапамагае праявіць сябе ў многіх сферах дзейнасці. Такое меркаванне выказаў сёння прафесійны спартсмен і вучоны Анатоль Ежоў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню моладзі на "Славянскім базары ў Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Анатоль Ежоў - прафесійны спартсмен па гіравым спорце. На 115 экстрэмальных і прыкметных кропках свету ён устанавіў для Расіі, Беларусі і Саюзнай дзяржавы 555 сусветных рэкордаў.
Акрамя дасягненняў у спорце Анатоль Ежоў з'яўляецца доктарам эканамічных навук, прафесарам, прэзідэнтам расійска-італьянскага міжнароднага Інстытута кіравання, узначальвае шэраг міжнародных арганізацый, аўтар і суаўтар больш за 100 кніг па эканоміцы. Больш за 40 гадоў ён аддаў педагагічнай дзейнасці. У 2011 годзе Міжнародны навуковы камітэт імя Сакрата (Оксфард, Англія) адзначыў яго заслугі прэміяй "Імя ў навуцы" з уручэннем ордэна Сакрата і дыплома "За ўклад у сусветную навуку".
Анатоль Ежоў лічыць, што менавіта спорт дапамог яму ў дасягненні поспехаў у навуцы, культуры, мастацтве. Ён заклікаў усіх маладых людзей займацца спортам.-0-
БЕЛТА
Спорт дапамагае праявіць сябе ў многіх сферах дзейнасці - А.Яжоў
14.7.20120 праглядаў