Зеленай сучаснай агароджай абнесены гарадскі стадыён. Работы выкананы на 90 працэнтаў. Цяпер аматарам футбола і спорту будзе з камфортам назіраць за ходам гульняў і розных спаборніцтваў - цалкам заменены сядзенні.
Зеленай сучаснай агароджай абнесены гарадскі стадыён. Работы выкананы на 90 працэнтаў. Цяпер аматарам футбола і спорту будзе з камфортам назіраць за ходам гульняў і розных спаборніцтваў - цалкам заменены сядзенні. Больш таго, як і на вялікіх стадыёнах краіны, сектары стануць рознакаляровымі - зялёнымі, сінімі і жоўтымі. З'явіцца VIP-зона, якую размесцяць каля найбліжэйшай да спорткомплексу прыбіральні, там усталююць пластыкавыя сядзенні. Ды і сама прыбіральня сур'ёзна мадэрнізавана - зроблена прыбудова, пластыкавыя вокны і дзверы прыйшлі замест зношаных драўляных, падведзена ацяпленне, чырвоным адулінам перакрыты дах і ажылі ў салатовым колеры сцены. Прыбіральня на супрацьлеглым баку афарбавана аналагічна. Над аглядным пляцоўкай для судзейскай калегіі зробяць пластыкавы казырок. Раней, у выпадку дажджу, рэферы бралі парасоны і пад імі выстаўлялі ацэнкі, запаўнялі пратаколы спаборніцтваў.
З боку бібліятэкі дарожка стане пешаходнай, а ўезд толькі з вуліцы Вайсковай, дзе за каванымі чорнымі варотамі абсталююць асветленую аўтастаянку. Паркавальнае месца ўжо пазначана бардзюрам і раздзяляльнай сеткай, якая абараняе ад мячоў. Заехаць з Вайсковай можна было заўсёды, аднак цяпер стала значна камфортней, бо дарогу пашырылі і выраўнавалі.
Будаўнічая брыгада працуе з ліпеня, асвоена 400 мільёнаў рублёў, трэба ўкласці яшчэ каля 200.
Еўгенія ЛЯХ.