У сярэдняй школе №12 Віцебска сёння гарадская арганізацыя БРСМ адкрые першы ў горадзе "тата-залу", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласным камітэце моладзевай арганізацыі.

У сярэдняй школе №12 Віцебска сёння гарадская арганізацыя БРСМ адкрые першы ў горадзе "тата-залу", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласным камітэце моладзевай арганізацыі.

У "тата-залах" бацькі змогуць бясплатна некалькі разоў на тыдзень на пару гадзін прысвяціць сябе сваім дзецям і спорту. "Такі час – гэта яшчэ адна магчымасць умацавання інстытута сям'і і прыцягнення з малых гадоў да здаровага ладу жыцця. Гэта дазволіць стаць бацьку і дзіцяці сапраўднымі сябрамі, што вельмі важна", - адзначыў выканаючы абавязкі першага сакратара Віцебскага абласнога камітэта БРСМ Вячаслаў Хрол.

Каб скарыстацца паслугай, трэба быць актывістам БРСМ.

З ініцыятывай стварэння "тата-залаў" па ўсёй краіне на 43-м з'ездзе БРСМ выступіла гомельская моладзь, якая першай рэалізавала ў рэгіёне праект па актыўным удзеле бацькаў у выхаванні дзяцей. Яго галоўная задача - прапаганда здаровага ладу жыцця, папулярызацыя адказнага бацькоўства і сямейных каштоўнасцей.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)