Цікавасць да твораў беларускіх аўтараў расце, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Белкніга" Генадзь Сілінскі.

Цікавасць да твораў беларускіх аўтараў расце, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Белкніга" Генадзь Сілінскі.

"Кнігі карыстаюцца попытам. У нашых крамах прадстаўлены навінкі дзяржаўных выдавецтваў, творы сучасных пісьменнікаў і класікаў. Добра прадаюцца кнігі для дзяцей як на беларускай, так і на рускай мове", - адзначыў Генадзь Сілінскі.

У цэлым у 2016 годзе каля 67% прададзеных у сетцы прадпрыемства кніг былі выдадзены ў Беларусі. У 2015-м гэтая лічба складала 66%. Павялічылася і колькасць рэалізаваных выданняў на беларускай мове, хоць у цэлым іх доля ў агульным аб'ёме продажаў невялікая. Найбольш запатрабаваная навучальная і метадычная літаратура.

Прадпрыемства перыядычна складае рэйтынгі выданняў. Па выніках апошняга аналізу ў лік самых папулярных увайшлі "Залатыя правілы народнай культуры", "Гэта Беларусь, дзетка!" і адзін з тамоў Караткевіча. У кнігарнях рэгулярна праводзяцца сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі.

Адбылася прэзентацыя твораў Мікалая Чаргінца "Аперацыя кроў", "Сыны", "Маёр Ветраў".

Кніжная сетка "Белкнігі" уключае 103 гандлёвыя кропкі па ўсёй рэспубліцы, працуе таксама інтэрнэт-крама.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)