Сёння на палях гаспадаркі раёна працуе тэхніка – тут уносяць азотныя ўгнаенні. Падкормліваюць шматгадовыя травы, якія неўзабаве стануць карыснай кармавой базай для буйной рагатай жывёлы.
Кіруе тэхнікай вопытны аграрый Сяргей Плігоўка. Мужчына працуе ў сферы сельскай гаспадаркі з 1990 года. І ўсе гэтыя гады ён застаецца верным роднаму ААТ «Чарэйшчына». На пытанне журналіста «Якую параду вы б далі маладым аграрыям?» Сяргей Анатольевіч адказаў коратка і без роздумаў:
- Любіце сваю прафесію! Тады ўсё атрымаецца!
Акрамя таго, што мужчына з'яўляецца досвечаным працаўніком палёў, ён яшчэ і ўзорны сем'янін і гаспадар. Сяргей Анатольевіч разам з любай жонкай выгадаваў двух сыноў, а цяпер яшчэ выхоўвае і 8-гадовую дачушку. Сям'я для Сяргея Анатольевіча – галоўны сэнс у жыцці. Калі ў сям'і лад, тады і на працы ўсё ладзіцца.
Спытай любога аграрыя, які элемент самы важны для раслін, і ён не раздумваючы адкажа, што азот. Не адмаўляюць гэтага і ў ААТ «Чарэйшчына».
20.5.20250 праглядаў