У Беларусі сярэдняя пенсія ўсіх відаў у снежні 2015 года склала Br2 млн 805,7 тыс. Гэта на 6,1% больш, чым у снежні 2014 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленні пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У Беларусі сярэдняя пенсія ўсіх відаў у снежні 2015 года склала Br2 млн 805,7 тыс. Гэта на 6,1% больш, чым у снежні 2014 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленні пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Памер сярэдняй працоўнай пенсіі ў снежні 2015 года склаў Br2 млн 839,4 тыс., што на 6,1% перавышае ўзровень снежня 2014 года. Сярэдняя пенсія па ўзросту склала Br2 млн 897,9 тыс., мінімальная па ўзросту (з улікам даплаты да яе) - Br2 млн 85,4 тыс. Сярэдняя пенсія па інваліднасці склала Br2 млн 573,9 тыс., па выпадку страты кармільца - Br1 млн 871,1 тыс., за выслугу гадоў - Br3 млн 761 тыс., за асаблівыя заслугі перад рэспублікай - Br4 млн 263,1 тыс.
Сярэдні памер сацыяльнай пенсіі ў снежні 2015 года быў Br1 млн 408,8 тыс. - гэта на 10,8% вышэй у параўнанні са снежнем 2014 года.
Што тычыцца разліковых паказчыкаў на снежань, то максімальная пенсія па ўзросту для непрацуючых пенсіянераў (пры стажы 40 гадоў у жанчын і 45 гадоў у мужчын і індывідуальным каэфіцыенце заробку 4,0 і вышэй) складала Br4 млн 384 тыс. 260. Максімальная пенсія па ўзросту для непрацуючых пенсіянераў з ліку былых шахцёраў пры стажы падземнай працы не менш за 10 гадоў у мужчын і 7,5 года ў жанчын - Br5 млн 586 тыс. 40, пры стажы працы на асобных відах падземных і адкрытых горных работ не менш за 25 гадоў у мужчын і 20 гадоў у жанчын - Br6 млн 787 тыс. 810. Максімальная пенсія па ўзросту для працуючых пенсіянераў (пры індывідуальным каэфіцыенце заробку пенсіянера 1,3 і вышэй) - Br3 млн 182 тыс. 480.
Мінімальны памер пенсіі па ўзросту складаў у снежні Br392 тыс. 283 (гэты нарматыў ужываецца пры вылічэнні надбавак даплат да пенсій, павышэнняў пенсій, роўны 25% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва).
На ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў цяперашні час стаіць амаль 2 млн 593 тыс. пенсіянераў.