Працоўныя пенсіі ў Беларусі будуць пералічаны і з 1 жніўня павялічацца ў сярэднім на 6,6%, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

"На падставе рашэння Прэзідэнта Беларусі з 1 жніўня 2019 года будуць пералічаны працоўныя пенсіі. Іх сярэдні памер складзе Br438, сярэдні памер пенсіі па ўзросце - Br446,1", - адзначылі ў Мінпрацы.

Пры гэтым у міністэрстве падкрэслілі, што працэнт павелічэння пенсіі ў выніку пераліку ў кожнага пенсіянера будзе залежаць ад індывідуальных параметраў яго стажу працы і велічыні заробку да звароту за пенсіяй, а таксама ўстаноўленых надбавак, павышэнняў і даплат, якія, як звярнулі ўвагу спецыялісты, не пералічваюцца. "Гэтыя выплаты павялічваюцца пры росце бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва", - удакладнілі ў Мінпрацы.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)