3 лістапада, Мінск /Кар.БЕЛТА/. У Беларусі сярэднямесячная пенсія ўсіх відаў у студзені-кастрычніку бягучага года была на 24,6% больш, чым у студзені-кастрычніку мінулага года. Яна склала Br487,5 тыс., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленні пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У кастрычніку сярэдняя пенсія ўсіх відаў дасягнула Br530,3 тыс.
З 1 лістапада ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта працоўныя пенсіі павялічыліся ў сярэднім на 10%. Па разліках, сярэдняя працоўная пенсія па ўзросту ўзрасла ў лістападзе да Br610,9 тыс. Акрамя таго, з лістапада ўстаноўлена штомесячная даплата да сацыяльных пенсій дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідам першай, другой і трэцяй групы (у тым ліку інвалідам з дзяцінства), дзецям, якія страцілі кармільца.-Э-
БЕЛТА
Сярэдняя пенсія ў Беларусі за 10 месяцаў 2010 года на 24,6% вышэй за ўзровень студзеня-кастрычніка 2009-га
3.11.20100 праглядаў