20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў галінах бюджэтнай сферы ў студзені-маі бягучага года склала Br826,8 тыс., паведамілі кар. БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Сярэдняя заработная плата бюджэтнікаў у маі 2010 года дасягнула Br859,1 тыс. і ў параўнанні з красавіком бягучага года павялічылася на 2,1%, або на Br17,8 тыс.
Рэальная заработная плата работнікаў бюджэтных арганізацый у студзені-маі гэтага года ў параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам узрасла на 3,4%. Гэты паказчык у маі ў параўнанні з красавіком 2010 года павялічыўся на 1,3%.
У арганізацыях аховы здароўя сярэдняя заработная плата ў маі склалася ў памеры Br855,2 тыс., ва ўстановах адукацыі – Br768,9 тыс. У арганізацыях навукі і навуковага абслугоўвання дадзены паказчык дасягнуў Br1 млн. 540,8 тыс., у тым ліку ва ўстановах, якія вядуць навукова-даследчыя работы, – Br1 млн. 511,9 тыс., з іх у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – Br1 млн. 368,2 тыс.
У Белстаце адзначылі, што ў арганізацыях культуры і мастацтва сярэдняя заработная плата ў маі склала Br833,7 тыс. У работнікаў арганізацый фізічнай культуры і спорту сярэдні заробак дасягнуў Br1 млн. 180 тыс.
Як паведамлялася БЕЛТА, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Беларусі (акрамя суб'ектаў малога прадпрымальніцтва недзяржаўнай формы ўласнасці) у студзені-маі бягучага года склала Br1 млн. 78,2 тыс. Майская сярэдняя зарплата павялічылася ў параўнанні з красавіцкай на 3,7% (на Br41,6 тыс.) і склала Br1 млн. 158,4 тыс. Рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-маі гэтага года ў параўнанні са студзенем-маем 2009-га павялічылася на 6,9%. Гэты паказчык у маі ў параўнанні з красавіком 2010 года ўзрос на 2,9%. На прамысловых прадпрыемствах Беларусі сярэдняя заработная плата ў маі склала Br1 млн. 298,7 тыс., што на 12,1% вышэй за сярэднерэспубліканскі ўзровень аплаты працы.
БЕЛТА
Сярэдні заробак бюджэтнікаў за май вырас на 2,1% - Белстат
20.7.20100 праглядаў