18 чэрвеня, Шклоўскі раён /Уладзімір Васількоў - БЕЛТА/. Сярэдні заробак у Беларусі павінен быць на ўзроўні $500 да часу правядзення Усебеларускага народнага сходу. Пра гэта сёння журналістам паведаміў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Да з'езду мы павінны падысці з узроўнем сярэдняга заробку $500, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Мы будзем да гэтага ўсяляк імкнуцца. Калі, вядома, нас зноў не накрые нейкай няшчаснай "хваляй", якая прыйдзе з Атлантыкі ці Ціхага акіяна". Беларускі лідар дадаў, што "ў агульным усе разлікі падрыхтаваны, і мы, як гаворыцца, укладваемся ў графік". Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што нядаўна ўрад Беларусі пачаў павышаць заработную плату па краіне, пачынаючы з бюджэтнікаў. "Гэта пачатак, добрае пачатак у павышэнні заробкаў і не апошняе. Мы адыходзім ад наступстваў сусветнага крызісу, які і нас зачапіў", - сказаў ён. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што жыхары Магілёўшчыны могуць прадэманстраваць на сваім прыкладзе, як нават у сельскай гаспадарцы зарабіць $500. Гаворачы аб гаспадарцы ААТ "Александрыйскае", якое ён наведаў сёння, Прэзідэнт сказаў: "Тут людзі атрымліваюць і $500, і больш. Таму не я павінен адказваць на пытанне, як зарабіць $500, а вы павінны распавядаць усёй краіне, як гэта трэба рабіць". Пры гэтым кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што "ў цэлым нам трэба яшчэ вельмі шмат працаваць, каб падысці да гэтага ўзроўню па краіне". -0-

БЕЛТА