1 чэрвеня, Лепельскі раён /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Сярэдняя заработная плата ў Віцебскай вобласці ў чэрвені 2012 года прагназуецца на ўзроўні $400. Пра гэта сёння ўдзельнікам выязнога пасяджэння Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання паведаміў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Калі ў студзені бягучага года сярэдняя заработная плата ў рэгіёне складала ў эквіваленце $305, то ў маі, па папярэдніх даных, складзе $390, а ў чэрвені - $400. Да канца года вобласць выйдзе на паказчык у $500, упэўнены Аляксандр Косінец. Рост даходаў насельніцтва губернатар лічыць першачарговай задачай. "Віцебскай вобласці надзвычай важна вырашыць праблему дыспарытэту заработных плат і цэн з прыгранічнымі раёнамі Расійскай Федэрацыі, каб спыніць адток кадраў і вываз тавараў", - падкрэсліў губернатар.-0-

БЕЛТА