Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата за жнівень бягучага года ўзрасла ва ўсіх абласцях Беларусі, а ў Мінску - нязначна знізілася, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата за жнівень бягучага года ўзрасла ва ўсіх абласцях Беларусі, а ў Мінску - нязначна знізілася, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

Так, сярэдняя заработная плата работнікаў Мінска ў жніўні склала Br 1 138,3 (у ліпені - Br 1 141,3). Мінск традыцыйна лідзіруе ў Беларусі па ўзроўні сярэдняй заработнай платы - у жніўні гэты паказчык быў у 1,35 раза вышэйшы за сярэдне难 республиканскі.

На другой пазіцыі - Мінская вобласць, дзе сярэдняя зарплата ў жніўні павысілася да Вr886,8 (у ліпені яна была Вr841,4), на трэцяй пазіцыі - Гомельская вобласць (адпаведна Br761 і Br741,1). Сярэдні жнівеньскі заробак у Гродзенскай вобласці склаў Br735,9 (у ліпені - Вr717,4), у Брэсцкай вобласці - Br733,8 (у ліпені - Вr717,9), у Магілёўскай вобласці - Br723,9 (у ліпені - Br709), у Віцебскай вобласці - Br714,3 (у ліпені - Br702).

У цэлым па рэспубліцы рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-жніўні 2017 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2016 года ўзрасла на 2,8%. Самы высокі рост рэальнай зарплаты адзначаны ў Мінскай вобласці (на 6,3%), а ў Віцебскай вобласці гэты паказчык найменшы (на 2,6%).

Як ужо паведамлялася, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў арганізацый Беларусі (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у студзені-жніўні бягучага года склала Br784,5. Сярэдняя зарплата ў жніўні дасягнула Br844,4 - на Br16,9, або на 2% больш, чым у ліпені 2017 года.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)