Да сродкаў індывідуальнай мабільнасці (СІМ) адносяць: самакаты, электрасамакаты, скейтборды, гіраскутары, сігвеі, монакола і іншыя аналагічныя сродкі перамяшчэння.



Колькасць падобных хуткасных сродкаў з надыходам цёплых дзён імкліва расце.

У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя звяртае ўвагу ўдзельнікаў дарожнага руху на той факт, што сродкі індывідуальнай мабільнасці – не цацка.

Гэта павінны заўсёды разумець бацькі, набываючы дзіцяці самакат, гіраскутар і іншыя сродкі перамяшчэння, а таксама, самі дарослыя, якія часта рухаюцца на дадзеных сродках па праезнай частцы.

Важна адзначыць, што такі электратранспарт можа быць небяспечным, а менавіта развіваць значную хуткасць, што пры абмежаванай манеўранасці стварае высокую верагоднасць страты кіравання.

У цяперашні час актыўна развіваецца сістэма пракату самакатаў. Варта ведаць, што існуюць пэўныя віды электратранспарту, да якіх можа адносіцца як малама