-Колькасць пракатных і асабістых сродкаў персанальнай мабільнасці пастаянна расце. Аб'ём паездак на шэрынгавых электрасамакатах летась павялічыўся ў два разы. Як следства - зафіксавана больш ДТЗ з удзелам такіх сродкаў перамяшчэння (у 2024 годзе 82 здарэнні, у якіх 4 чалавекі загінулі),- адзначае начальнік АДАІ Сяргей Калпакоў.

Напярэдадні сезона нагадваем асноўныя патрабаванні: - перамяшчацца трэба па веладарожцы, а пры яе адсутнасці - па тратуары, пешаходнай дарожцы альбо абочыне, не ствараючы перашкоды для навакольных; - перасякаць праезную частку неабходна з хуткасцю чалавека, які ідзе крокам, а лепш сысці з сродку перамяшчэння; - забараняецца рухацца са хуткасцю звыш 25 км/ч, а таксама ў стане ап'янення; - дзецям да 14 гадоў дазволена катацца на СПМ толькі ў пешаходных і жылых зонах. Які б від перамяшчэння вы ні выбралі, будзьце прадугледлівыя і дысцыплінаваныя, з павагай стаўцеся да навакольных!