19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрмін падачы ў акруговыя выбарчыя камісіі спісаў членаў ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты і заяў аб рэгістрацыі гэтых груп заканчваецца 19 ліпеня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.
Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы падае грамадзянін, які мае намер вылучыцца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання шляхам збору подпісаў.
Рашэнне аб рэгістрацыі акруговыя выбарчыя камісіі абавязаны прыняць у пяцідзённы тэрмін. Члены зарэгістраванай ініцыятыўнай групы атрымліваюць адпаведныя пасведчанні і падпісныя лісты.
Зборшчыкам трэба атрымаць не менш за тысячу подпісаў выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі акругі, па якой вылучаецца меркаваны кандыдат у дэпутаты.
Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў працягнецца па 13 жніўня ўключна. Рэгістрацыя прэтэндэнтаў на месца ў парламенце пройдзе з 14 па 23 жніўня ўключна. Затым у Беларусі стартуе агітацыйная кампанія. Асноўны дзень выбараў – 23 верасня.
БЕЛТА
Тэрмін падачы спісаў ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты заканчваецца 19 ліпеня
19.7.20120 праглядаў