5 кастрычніка, Брэст /Вольга Кобяк - БЕЛТА/. Тэрміны павышэння пенсій у Беларусі выконваюцца. Аб гэтым сёння журналістам падчас наведвання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна Брэста заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Гэтае пытанне не павінна хваляваць нашых пенсіянераў. Указ Прэзідэнта прыняты, агавораны тэрміны павышэння пенсій у гэтым годзе, і яны выконваюцца. Чарговае і апошняе ў гэтым годзе павышэнне пенсій у Беларусі будзе праводзіцца з 1 лістапада", - адзначыла міністр. Мар'яна Шчоткіна пакуль не змагла сказаць, наколькі ў лістападзе будуць павышаны пенсіі. Яна растлумачыла, што павышэнне пенсій наўпрост залежыць ад таго, наколькі павысіцца заработная плата ў трэцім квартале. Працэнт гэты будзе вядомы, як толькі будуць гатовыя статыстычныя даныя. Пасля гэтага ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку будзе праведзены пераразлік. Усе пенсіі будуць выплачаны своечасова ва ўстаноўленыя тэрміны, запэўніла міністр. У бягучым годзе пенсіі ў Беларусі павышаліся ў лютым, маі і жніўні.-0-

БЕЛТА