13 мая, Мінск /Кар. БелТА/. Тэрміны праходжання тэрміновай ваеннай службы ў Беларусі змяняць не плануюць. Пра гэта гаворыцца ў размешчаным на сайце Мінабароны Беларусі каментарыі, падрыхтаваным у сувязі з паступіўшымі ў міністэрства зваротамі ў сувязі з нібыта плаваным павелічэннем тэрмінаў праходжання тэрміновай ваеннай службы. "Прэс-служба Міністэрства абароны заяўляе, што змяненняў тэрмінаў праходжання тэрміновай ваеннай службы не плануецца. Усе ваеннаслужачыя, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы, будуць звольнены ў запас своечасова, ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны", - гаворыцца ў паведамленні. У адпаведнасці з законам "Аб воінскім абавязку і воінскай службе" для грамадзян, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу па прызыве, устаноўлены наступныя тэрміны ваеннай службы: якія не маюць вышэйшай адукацыі - 18 месяцаў; якія маюць вышэйшую адукацыю - 12 месяцаў; якія прайшлі навучанне на ваенных кафедрах або факультэтах па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў, якія здалі ўстаноўленыя праграмамі падрыхтоўкі экзамены, - 6 месяцаў.-0-

БелТА