21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Федэральным рэгістры ЗША ў адпаведнасці з прадпісаннем дзяржсакратара Хілары Клінтан 17 чэрвеня 2010 года размешчана паведамленне дзярждэпартамента ЗША аб працягненні ў дачыненні да Беларусі рэжыму нармальных гандлёвых адносін (РНГА) на чарговыя 12 месяцаў, на працягу якіх прыпыняецца дзеянне папраўкі Джэксана-Вэнікака да закона аб гандлі ад 1974 года. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў МЗС Беларусі.
Гэта рашэнне амерыканскай адміністрацыі дазволіць беларускім экспарцёрам карыстацца льготным рэжымам у гандлі са ЗША.
Для краіны-экспарцёра выгада ад карыстання РНГА заключаецца ў тым, што краіна экспартуе сваю прадукцыю, плацячы больш нізкія мытныя пошліны і, такім чынам, павышаючы канкурэнтаздольнасць сваёй прадукцыі на амерыканскім рынку.-0-
БЕЛТА
ЗША працягнулі для Беларусі рэжым нармальных гандлёвых адносін
21.6.20100 праглядаў