Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Беларусі сёння пачынаюць прыём дакументаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Беларусі сёння пачынаюць прыём дакументаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Прымаць дакументы на бюджэт у абітурыентаў, якія маюць агульную базавую адукацыю, будуць па 3 жніўня. На платныя месцы тэрмін падачы ўстаноўлены па 14 жніўня. Здаць уступныя выпрабаванні яны змогуць 4-8 жніўня. Залічэнне на навучанне за кошт сродкаў бюджэту пройдзе па 10 жніўня, на платнай аснове - па 16 жніўня.
Прыём дакументаў на бюджэт ад паступаючых з агульнай сярэдняй адукацыяй і прафесійна-тэхнічнай з агульнай сярэдняй працягнецца па 9 жніўня, на платную форму навучання - па 16 жніўня. Здаць уступныя выпрабаванні гэтая катэгорыя абітурыентаў зможа 10-12 жніўня. Залічэнне на навучанне за кошт сродкаў бюджэту пройдзе па 14 жніўня, на платнай аснове - па 17 жніўня.
Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства адукацыі, абітурыент павінен прадставіць у прыёмную камісію ССНУ пасведчанне асобы, заяву, дакумент аб адукацыі, а таксама сертыфікаты ЦТ, медыцынскую даведку, дакументы, якія пацвярджаюць льготы, калі такія ёсць, і фатаграфіі.