Перамогу ў сяброўскай спортландыі атрымаў Горскі сельсавет, на другім месцы апынуліся прадстаўнікі Бароўскага сельсавета, тройку лідараў замкнулі работнікі Лепельскага РАНС.

У круглагадовай раённай спартакіядзе сярод калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, сельскіх выканаўчых камітэтаў і ўстаноў адукацыі Лепельскага раёна, прысвечанай Году якасці, на першай прыступцы п'едэстала апынулася каманда «Лепелька», на другой — Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж, на трэцяй — аддзел па адукацыі райвыканкама.