У намінацыі "Лепшае друкаванае СМІ Віцебскай вобласці": у I групе – калектыў установы "Рэдакцыя абласной газеты "Віцебскія весці"; у II групе – калектыў установы "Рэдакцыя раённай газеты "Зара" (Бешанковіцкі раён).
У намінацыі "Лепшае тэлевізійнае, радыёвяшчальнае СМІ Віцебскай вобласці" – калектыў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтр "Тэлерадыёкампанія "Віцебск".
У намінацыі "Лепшае сеткавае выданне, інтэрнэт-рэсурс СМІ Віцебскай вобласці" – калектыў камунальнага інфармацыйнага ўнітарнага прадпрыемства "Рэдакцыя віцебскіх гарадскіх газет "Віцьбічы" і "Вечерний Витебск".
У намінацыі "Лепшыя творчыя матэрыялы маладога журналіста СМІ" – галоўны рэдактар установы "Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Міснік Яна.
У намінацыі "Лепшы творчы праект у друкаваным СМІ" – карэспандэнт установы "Рэдакцыя газеты "Родныя вытокі" (Докшыцкі раён) Круковіч Ніна за праекты "Галасамі сведак", "Музейны экспанат – пра подзвіг", прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі; карэспандэнт установы "Рэдакцыя газеты "Полацкі веснік" Трапезнікава Любоў за праект "Тут Радзімы маё пачатак".
У намінацыі "Лепшы творчы праект у тэлевізійным, радыёвяшчальным СМІ" – калектыў установы г. Наваполацка "Рэдакцыя тэлепраграмы "Вектар ТВ" за праект "Полацкі кадэт".
У намінацыі "Лепшы творчы праект у інфармацыйным агенцтве, сеткавым выданні, інтэрнэт-рэсурсе СМІ" – загадчык інфармацыйна-аналітычным аддзелам установы "Рэдакцыя абласной газеты "Віцебскія весці" Міхайлаў Святаслаў за праект "Весці не маўчаць".
У намінацыі "Лепшыя фотаматэрыялы ў СМІ" – фотакарэспандэнт установы "Рэдакцыя абласной газеты "Віцебскія весці" Уронскі Аляксей.
У намінацыі "Лепшая тэлеаператарская праца ў СМІ" – творчая група тэлеаператараў тэлеперадачы "Вяскоўцы" рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтр "Тэлерадыёкампанія "Віцебск".