Стань заметнее на дороге!

Станьце больш заўважнымі на дарозе!

27.1.20250 праглядаў

Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці нагадвае пешаходам аб неабходнасці ўласнай бяспекі з дапамогай святлоадбівальных элементаў, якія павышаюць бачнасць на неасветленай дарозе і зніжаюць рызыку ўзнікнення дарожна-транспартных здарэнняў з іх удзелам.

Напрыклад, калі ў машыны ўключаны блізкае святло, то звычайнага пешахода кіроўца ўбачыць з адлегласці 30 метраў, а выкарыстанне святлоадбівальніка павялічвае гэтую лічбу да 150 метраў.

Раім размяшчаць флікеры на верхнім адзенні, абутку, шапках, а таксама на заплечніках і сумках.

Нагадваем, што пешаходам варта перамяшчацца толькі па тратуарах і пешаходных дарожках, а пераходзіць праезную частку па пешаходных пераходах.

Памятайце пра тое, што нават калі загарэўся «зялёны», не трэба адразу ісці праз дарогу, неабходна паглядзець налева і направа, тым самым пераканаўшыся, што кіроўцы вас бачаць і прапускаюць.

Станьце больш заўважнымі на дарозе! | Лепельский райисполком