Святлоадбівальныя элементы павышаюць бачнасць пешаходаў на неасветленай дарозе і значна зніжаюць рызыку ўзнікнення дарожна-транспартных здарэнняў з іх удзелам.

  Святлоадбівальныя элементы павышаюць бачнасць пешаходаў на неасветленай дарозе і значна зніжаюць рызыку ўзнікнення дарожна-транспартных здарэнняў з іх удзелам.

  Пры руху з блізкім святлом фар кіроўца аўтамабіля здольны ўбачыць пешахода на дарозе на адлегласці 25-50 метраў. Калі пешаход ужывае святлоадбівальнік, то гэта адлегласць павялічваецца да 150-200 метраў.

  Пры руху аўтамабіля з дальнім святлом фар дыстанцыя, на якой пешаход становіцца бачны, з ужываннем святлоадбівальнікаў павялічваецца са 100 метраў да 350 метраў. Гэта дае кіроўцу 15-25 секунд для прыняцця рашэння.

  Выбіраць трэба толькі якасны флікер. Ён павінен быць белага або лімоннага колеру і ў форме круга або палоскі. Іншыя афарбоўкі і мудрагелістыя формы менш эфектыўныя.

  Важна сачыць за тым, каб флікеры былі ў полі зроку кіроўцаў, а не хаваліся за рэчамі або дэталямі адзення.