Прамысловы і адукацыйны патэнцыял Віцебшчыны прадстаўляюць 13 прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёна на міжнароднай выстаўцы ІННАПРАМ, якая адкрылася сёння ў Екацярынбургу.
Прамысловы форум з'яўляецца галоўнай гандлёвай і экспартнай пляцоўкай Расіі. У гэтым годзе Беларусь выступае ў якасці краіны-партнёра ІННАПРАМа. Дэлегацыю вобласці ўзначальвае старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Вераніка Забалуева. У рамках афіцыйнага адкрыцця беларускага нацыянальнага павільёна 11 ліпеня плануецца падпісанне пагаднення аб ажыццяўленні міжнародных і знешнеэканамічных сувязяў у сферы прамысловасці паміж Міністэрствам прамысловасці і энергетыкі Чачэнскай Рэспублікі і аблвыканкамам.
Як паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама, большасць віцебскіх удзельнікаў форуму будуць працаваць на калектыўных стэндах міністэрстваў і рэспубліканскіх канцэрнаў. Так, на стэндзе Міністэрства прамысловасці ААТ Станкабудаўнічы завод «Чырвоны баец» прэзентуе новую распрацоўку – шліфавальны цэнтр з ЧПУ мадэлі АШЦ-50. У складзе экспазіцыі канцэрна «Белнафтахім» прадставяць прадукцыю ААТ «Нафтан» і «Полацк-Шкловалакно». Канцэрн «Беллегпрам» азнаёміць гасцей выстаўкі з вырабамі айчыннай лёгкай прамысловасці, у тым ліку Аршанскага льнокамбіната і ААТ «Свiтанак». Іх прадукцыю таксама можна будзе набыць на кірмашы беларускіх тавараў «Ад усёй душы», разгорнутай у рамках выстаўкі.
Абутковы холдынг «Белвест» будзе прадстаўлены на ІННАПРАМе адным з самых перадавых сваіх удзельнікаў – ТАА «ЛАЦІТ – Лабараторыя лічбавых тэхналогій». IT-распрацоўшчык прывёз на галоўную індустрыяльную пляцоўку Расіі мабільнага робата, аснашчанага праграмным забеспячэннем, які дазваляе аўтаматызаваць на прадпрыемстве выкананне розных задач, у тым ліку пагрузачна-разгрузачныя аперацыі, камплектацыю і іншыя вытворчыя працэсы.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by