У адным з самых маляўнічых і ўтульных куткоў паўночнага рэгіёну, у ціхім і спакойным месцы, размясціўся храм Параскевы Пятніцы.

У адным з самых маляўнічых і ўтульных куткоў паўночнага рэгіёну ў ціхім і спакойным месцы размясціўся храм Параскевы Пятніцы.

Гэты год для яго юбілейны. Царква адзначае сваё 155-годдзе. Праваслаўныя парафіяне называюць яе ласкава – наша «Параскевушка»

Цяпер храм з'яўляецца адным з найстарэйшых у нашай краіне і носіць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Парафіяне, як і шмат гадоў таму, вераць: гэтая царква – асаблівая. Знаходзячыся пад пакровам святой Параскевы Пятніцы, яна прызвана абараняць лепяльчан ад бед і нягод, дзяліць з імі радасці і бяды, напаўняць душы гарачай верай і Божай ласкай.

Сёння віншаваць праваслаўных лепяльчан са святам прыбылі прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Адзін з ганаровых гасцей - ЕЎСЕЙ, ЕПІСКАП ДРУЦКІ, ВІКАРЫЙ ВІЦЕБСКАЙ ЕПАРХІІ.

Пачалося свята з Боскай літургіі, якую адслужылі святары не толькі Лепельскага благачыння, але і іншых благачынняў Віцебскай епархіі.

Варта адзначыць, на службе было шмат лепяльчан і гасцей горада. Праваслаўныя вернікі прыбылі, каб разам парадавацца вялікаму святу - 155-годдзю царквы Параскевы Пятніцы.

За больш чым паўтаравекавую гісторыю царква прайшла праз многія выпрабаванні. Аднак скрозь гады яна пранесла тое, што немагчыма разбурыць, страціць ці забыць – веру ў Бога.

Пасля завяршэння Боскай літургіі па традыцыі быў здзейснены хрэсны ход вакол храма.

Царква Святой Параскевы Пятніцы з пачатку свайго заснавання была ўніяцкай. Такіх цэркваў у Беларусі было дастаткова шмат. Але некаторыя з іх былі знішчаны, а некаторыя сталі праваслаўнымі. Так і здарылася з лепельскай царквой: з уніяцкага храм Параскевы Пятніцы ў 1808 годзе быў звернуты ў праваслаўны. На той момант гэта была Праабражэнская царква.

Новая царква у гонар Святой Параскевы Пятніцы была пабудавана ў 1868 годзе.

На свяце таксама прысутнічаў кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч.
Міхаіл Леанідавіч падзякаваў прадстаўнікоў Праваслаўнай Царквы за духоўнае выхаванне грамадства і асабліва - маладога пакалення, за захаванне і перадачу спрадвечных хрысціянскіх традыцый.

Старшыня райвыканкама перадаў вікарыю Віцебскай епархіі абраз, зроблены сваімі рукамі