19 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Старажытныя манеты і банкноты затрыманы на беларуска-латвійскай мяжы ў пункце пропуску "Урбаны", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік начальніка Полацкага пагранічнага атрада Дзяніс Глебко. На выездзе з Беларусі пры аглядзе грузавога аўтамабіля "Сканія" пад кіраваннем грамадзяніна Польшчы полацкімі памежнікамі сумесна з супрацоўнікам мытні ў кабіне кіроўцы ў спальным адсеку пад коўдрай у кейсе было выяўлена больш за сто старажытных манет і банкнот. Аўтамабіль накіраваны на стаянку Браслаўскага мытнага паста для правядзення далейшага разбіральніцтва. Гістарычная каштоўнасць і сума ацэнкі затрыманага будзе ўстаноўлена пасля правядзення экспертызы. -0-

БЕЛТА