На сённяшні дзень у раён прыбыло 29 маладых спецыялістаў, праўда, 11 з іх ужо прызваны ў войска, але прадпрыемствы чакаюць іх вяртання пасля службы. Астатнія працуюць у сельгаспрадпрыемствах раёна, на РМЗ і МКК. Амаль усе — нашы, мясцовыя, праходзілі практыку тут жа. Старшыня райсавета Ігар Урбан адразу расставіў акцэнты: «Мы не вядзём гэту працу для справаздачы. Гэта жывы працэс. Мы павінны бачыць, як вы ўваходзіце ў прафесію, дзе ўзнікаюць праблемныя пытанні». Улады трымаюць на кантролі зарплату і жыллё, адаптацыю ў калектыве, дасуг маладых спецыялістаў. Амаль усе выпускнікі — ураджэнцы раёна. Значыць, задача кіраўнікоў і мясцовай улады — стварыць умовы, каб яны засталіся.