У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў ад 17 сакавіка 2016 года № 207 Міністэрства эканомікі абвяшчае аб старце з 1 красавіка 2021 года Нацыянальнага конкурсу ”Прадпрымальнік года“.

У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў ад 17 сакавіка 2016 года № 207 Міністэрства эканомікі абвяшчае аб старце з 1 красавіка 2021 года Нацыянальнага конкурсу ”Прадпрымальнік года“.

Па выніках конкурсу ў кожнай вобласці і ў горадзе Мінску спецыяльна створаныя аргкамітэты (журы), у склад якіх увойдуць вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, вызначаць найлепшых бізнесменаў у намінацыях:

  • ”Паспяховы старт“;
  • ”Стабільны поспех“ (дапускаецца ўдзел буйных прадпрыемстваў);
  • ”Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці“;
  • ”Эфектыўны бізнес у сферы паслуг“;
  • ”Эфектыўны індывідуальны бізнес“ (удзельнічаюць індывідуальныя прадпрымальнікі).

Прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны накіраваць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі) – у гарвыканкамы, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў г. Мінска.

Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2021 года.

Крыніца