Пенсіянеры – адна з найважнейшых катэгорый насельніцтва, якая знаходзіцца пад пільнай увагай МНС.
Пенсіянеры – адна з найважнейшых катэгорый насельніцтва, якая знаходзіцца пад пільнай увагай МНС. Для прыцягнення іх да пытанняў бяспекі ратавальнікі выкарыстоўваюць розныя формы работы, стараючыся дастукацца да кожнага пажылога чалавека і ўцягнуць яго ў правядзенне маштабнай рэспубліканскай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы». Мэта кампаніі – папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей пажылога ўзросту. Акцыя пройдзе ў два этапы: першы – з 1 па 18 жніўня, а другі – з 18 верасня па 2 кастрычніка. У межах гэтых этапаў запланавана шмат карыснага і цікавага. І, вядома ж, сустрэчы з жыхарамі сельскай мясцовасці, дзе ратавальнікі яшчэ раз нагадаюць пра правілы бяспекі, зробяць акцэнт на прычынах узнікнення надзвычайных сітуацый.
Пра бяспеку ў руху таксама будзе вяшчаць спецыяльны транспарт МНС, які праедзе па сельскіх населеных пунктах для транслявання насельніцтву кароткіх прафілактычных тэкстаў праз гучнагаварыцель. Акрамя гэтага, ратавальнікі правядуць работу па маршруце руху гандлёвых аўталавак праз праект «Аўталаўка бяспекі», дзе ў месцах прыпынкаў перасоўных магазінаў разгорнуць інтэрактыўныя пляцоўкі, правядуць майстар-класы па аказанні першай дапамогі. Такім чынам, жыхары нават самых аддаленых куткоў не застануцца ўбаку і змогуць паўдзельнічаць у мерапрыемствах, арганізаваных ратавальнікамі.
У сельскіх населеных пунктах на адкрытых пляцоўках пройдуць тэматычныя «Кірмашы бяспекі», дзе ратавальнікі прадугледзелі мноства «зон актывацыі»: «Адпампуй – не падкачай», «Пажарны шчыт», «Парушэнні ў доме», «Прынцып дзеяння вогнетушыцеля», «Жучкі-павучкі», «Печкі– лавачкі», «Бяспечны электрык» і многія іншыя.
Гэта толькі невялікі пералік тых мерапрыемстваў, якія правядуць ратавальнікі з пажылымі грамадзянамі ў межах кампаніі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы».
Завершыцца акцыя 2 кастрычніка шырокімі мерапрыемствамі, якія пройдуць па ўсёй рэспубліцы ў межах Міжнароднага дня пажылых людзей.
Удзельнічайце ў акцыі, бо бяспекі шмат не бывае!
Ратавальнікі пераканаўча просяць жыхароў раёна прыняць неабходныя меры па прывядзенні ў пажарабяспечны стан сваіх домаўладанняў. Будзьце асцярожныя ў абыходжанні з агнём, не дапускайце курэння