Якім павінна быць лета? Формула ідэальнага лета простая і незамысловатая: лета павінна быць сонечным, смачным, вясёлым, прадуктыўным і…. самае галоўнае – БЯСПЕЧНЫМ.

Якім павінна быць лета? Формула ідэальнага лета простая і незамысловатая: лета павінна быць сонечным, смачным, вясёлым, прадуктыўным і…. самае галоўнае – БЯСПЕЧНЫМ.

Лета – гэта гарачая пара для вяскоўцаў і дачнікаў. Недахоп увагі і клопату яны ўпарта кампенсуюць справамі агароднымі. З мэтай папярэджання пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей пенсійнага і пажылога ўзросту
у перыяд з ліпеня па жнівень пройдзе рэспубліканская акцыя «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы». Акцыя будзе праходзіць у сельскіх населеных пунктах, гарадах, садовых таварыствах і аграсядзібах. Мэтавая аўдыторыя акцыі: пенсіянеры і пажылыя людзі. Спецыяльна для іх у сельскіх населеных пунктах (раённых цэнтрах) на адкрытых пляцоўках перад сельскім клубам, каля сельсаветаў пройдуць тэматычныя «Кірмашы бяспекі».
Кожны наведвальнік кірмашу знойдзе сабе занятак па густу: навучальныя пляцоўкі, паказ пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, ЗЛЖ-пляцоўка (вымярэнне ціску, навучанне навыкам першай дапамогі і г.д.).
Так у цікавай забаўляльнай форме ўдзельнікі кірмашу будуць пазнаваць азы бяспекі.

Удзельнічайце ў акцыі, бо бяспекі шмат не бывае!