28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі вызначаны стартавыя памеры разавых плацяжоў на права карыстання нетрамі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада. Сумы плацяжоў замацаваны пастановай Савета Міністраў №876 ад 26 верасня бягучага года. Стартавыя памеры разавых плацяжоў устаноўлены для 6 аб'ектаў, уключаных у пералік аб'ектаў, якія прапануюцца для перадачы ў канцэсію. Гэта радовішча гліны "Кураполле" (Пастаўскі раён Віцебскай вобласці), стартавы памер плацяжу на права карыстання якім складае $61,9 тыс., радовішча гліны "Голбіца" (Пастаўскі раён Віцебскай вобласці) - $39,8 тыс., радовішча крэйды "Добрушскае" (Добрушскі раён Гомельскай вобласці) - $179,3 тыс., радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу "Пераносінскае" (Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці) - $15,7 тыс., радовішча пяску і пясчана-жвіровага матэрыялу "Улессе" (Докшыцкі раён Віцебскай вобласці) - $28,8 тыс., а таксама радовішча гаручых сланцаў "Тураўскае" (Столінскі раён Брэсцкай вобласці, Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці) - $2944,3 тыс. Згодна з пастановай разлік за права карыстання нетрамі можа ажыццяўляцца ў беларускіх рублях або доларах ЗША.-0-

БЕЛТА