У перыяд летніх канікул у Лепельскім раёне, а таксама ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах, пройдзе прафілактычная акцыя «Канікулы без дыму і агню», якая будзе праходзіць у прышкольных і летніх аздараўленчых лагерах, а таксама ва ўстановах дашкольнай адукацыі.
У перыяд летніх канікул у Лепельскім раёне, а таксама ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах, пройдзе прафілактычная акцыя «Канікулы без дыму і агню», якая будзе праходзіць у прышкольных і летніх аздараўленчых лагерах, а таксама ва ўстановах дашкольнай адукацыі.
Летнія канікулы – гэта шчаслівая і самая доўгачаканая пара для ўсіх школьнікаў. Але менавіта ў гэты перыяд колькасць пажараў і іншых надзвычайных сітуацый з удзелам непаўналетніх узрастае. Нярэдка дзеці застаюцца без нагляду дарослых, а таму для арганізацыі вольнага часу дзяцей на Лепельшчыне пачынаюць працу школьныя і летнія лагеры, у якіх нярэдкімі гасцямі стануць работнiкi МНС.
Галоўная мэта ратавальнікаў – папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, а таксама гібель дзяцей на вадаёмах. На тэрыторыі лагераў, а таксама ва ўстановах дашкольнай адукацыі на інфармацыйных стэндах з'явіцца тэматычная наглядна-выяўленчая прадукцыя. Пройдуць прафілактычныя гутаркі работнікаў МНС з дзецьмі, дэманстрацыя тэматычных і навучальных відэафільмаў, мультфільмаў, правядзенне віктарын па АБЖ, конкурсныя праграмы, квест-гульні, прэзентацыя часопіса «Юны ратавальнік», экскурсіі па пажарнай аварыйна-выратавальнай часці. Сярод непаўналетніх распаўсюдзяць навучальную наглядна-выяўленчую прадукцыю. Работнікі і дзяжурны персанал пройдуць навучанне правілам пажарнай бяспекі.
Ратавальнікі запрашаюць усіх дзяцей прыняць удзел у акцыі!
Сачыце за ходам правядзення мерапрыемстваў акцыі ў нашым рэгіёне на старонцы Віцебскага абласнога ўпраўлення інтэрнэт-сайта МНС Беларусі 112.by і у афіцыйнай групе МНС Віцебскай вобласці «Вконтакте».