Сёння пачынаецца рэалізацыя квіткоў на мерапрыемствы XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" на сайтах білетных аператараў.
Сёння пачынаецца рэалізацыя квіткоў на мерапрыемствы XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" на сайтах білетных аператараў.
Першыя квіткі на ўсе праекты ў Летнім амфітэатры з'явіліся ў продажы 26 сакавіка ў касах Віцебска. Рэалізацыя квіткоў на сайтах kvitki.by і ticketpro.by, а таксама bilesuserviss.lv (Латвія), bilietai.lt (Літва), piletilevi.ee (Эстонія) стартуе сёння.
Акрамя таго, у касах ёсць і падарункавыя сертыфікаты на набыццё квіткоў на мерапрыемствы юбілейнага фестывалю мастацтваў. Яны будуць дзейнічаць з 26 сакавіка па 19 ліпеня.
"Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 14 па 19 ліпеня. Урачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю адбудзецца 15 ліпеня. У фестывальныя дні таксама пройдуць традыцыйныя конкурсы - дарослы і дзіцячы.
Сюрпрызам для гледачоў стане першы канцэрт у Летнім амфітэатры - сімфанічная рок-феерыя "Уверцюра да фестывалю. Агонь і лёд". На галоўнай сцэне музычнага форуму будзе ўстаноўлена лядовая пляцоўка 10 м на 15 м. На ёй пераможца і прызёр сусветных спартыўных першынстваў па фігурным катанні - Дзяржаўны балет на лёдзе Санкт-Пецярбурга - пакажа публіцы шоў. Усё дзеянне будзе суправаджаць Concord Orchestra пад кіраўніцтвам італьянскага дырыжора Фабіа Пірола. Сёлета парадуюць прыхільнікаў фестывалю звыклыя праекты - Дзень Саюзнай дзяржавы, начныя канцэрты "Залаты хіт" і "Рытмы лета", канцэрт "Шансон ТВ - усе зоркі". У асаблівай атмасферы арганізатары разлічваюць правесці гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі. Закрыццё "Славянскага базару" адбудзецца 18 ліпеня.
Таксама гасцей чакаюць спектаклі "Лялечнага квартала", "Тэатральныя сустрэчы", пройдзе фест вулічнага мастацтва "На сямі вятрах". Асноўная колькасць мерапрыемстваў творчага форуму запланавана правесці ў закрытых залах, але, зыходзячы з эпідсітуацыі і патрабаванняў Мінздава, любы праект арганізатары гатовыя перанакіраваць у вулічны фармат.