З 1 жніўня віцебскія ратавальнікі абвяшчаюць старт прафілактычнай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой радзімы», накіраванай на папярэджанне пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх пажылых людзей. Яна будзе праходзіць ва ўсіх куточках нашай вобласці: гарадах, сельскіх населеных пунктах, садовых таварыствах.
Пажылыя людзі – гэта заўсёды чыесьці бацькі, бабулі і дзядулі, абараняць і паляпшаць жыццё якіх – абавязак кожнага з нас. Толькі агульнымі намаганнямі мы можам забяспечыць, каб людзі пажылога ўзросту не толькі жылі даўжэй, але і каб жыццё іх было больш разнастайным, паўнавартасным і прыносіла задавальненне.
У работнікаў МНС клопат пра бяспеку людзей сталага ўзросту знаходзіцца на асаблівым кантролі. Але «З клопатам пра бяспеку малой радзімы» – акцыя, якая не толькі закранае пытанні бяспекі, а і дае магчымасць людзям «залатога» ўзросту адчуць увагу, падтрымку і ўдзел, а таксама правесці час у коле аднагодкаў, пагутарыць і падзяліцца вопытам з падрастаючым пакаленнем.
Менавіта таму для удзельнікаў акцыі ратавальнікі падрыхтавалі самыя разнастайныя формы працы. На працягу акцыі будуць арганізаваны тэматычныя «Кірмашы бяспекі», «сапраўдныя садаводы», уладальнікі прысядзібных участкаў могуць паўдзельнічаць у аглядзе-конкурсе на лепшае афармленне прысядзібнага ўчастка або аграсядзібы на тэму «Ландшафтны дызайн МНС».
Сярод творчых калектываў будзе арганізаваны конкурс «паступаць праз трансляванне аўдыёролікаў, відэаматэрыялаў, тэкставай інфармацыі па радыёкропках і экранах прадпрыемстваў і арганізацый, у салонах грамадскага транспарту, у бегучых радках у эфіры тэлеканалаў.
Завершыцца акцыя 1 кастрычніка шырокімі мерапрыемствамі, якія пройдуць па ўсёй вобласці, у межах 1 Міжнароднага дня пажылых людзей.