З мэтай папулярызацыі дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, прафесіі ратавальніка-пажарнага, грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі, прапаганды бяспечнага і здаровага ладу жыцця і аб'яднання маладых людзей у карысную справу, а таксама папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з 6 па 17 кастрычніка ў Лепельскім раёне пройдзе інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «Моладзь за бяспеку!».
У межах акцыі пройдзе вялікая колькасць мерапрыемстваў. Пачынаецца рэспубліканская акцыя з марафону «112 добрых спраў» або «101 дабро»: актывісты маладзёжнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных разам з работнікамі МНС наведаюць домаўладанні самотна пражываючых пенсіянераў, інвалідаў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і акажуць ім пасільную дапамогу ў нарыхтоўцы дроў, уборцы жылых памяшканняў і прыдамавых тэрыторый, устаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і інш.
Затым акцэнт будзе зроблены на ўстановы адукацыі, дзе, выкарыстоўваючы разнастайныя формы, работнікі МНС раскажуць аб дзейнасці маладзёжнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных і, што самае прыкметнае, уручаць членскія білеты БМАГАРП.
Работнікі МНС зробяць усё магчымае, каб рабяты, якія наведалі мерапрыемствы кампаніі, для сябе вырашылі, што Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных – гэта адна вялікая сям'я, якая аб'ядноўвае тысячы аднадумцаў, што ўсе разам хварэюць за адну агульную справу. Калі вобласць інтарэсаў, імкненняў і пастаўленыя мэты адзіныя, то і магчымасці іх бязмежныя, а значыць, арганізацыя папоўніцца новымі актывістамі.
Далучайцеся да рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі і будзьце ў трэндзе бяспекі!