17 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Дзевяць кілаграмаў грыбоў у гадзіну - такі рэкорд першага Дрэтунскага грыбнага чэмпіянату 2009 года. Ці здолеюць яго перасягнуць удзельнікі другога грыбнага чэмпіянату, стане вядома 18 верасня, распавёў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Полацкага райвыканкама Дзмітрый Доўгаў.
А вось колькасць каманд і ўдзельнікаў маючага адбыцца спаборніцтва ўжо пабіла леташні паказчык. Калі на першы чэмпіянат прыехалі 80 каманд, то ў сёлетнім возьмуць удзел ужо 100. Да жыхароў Полацкага раёна вырашылі далучыцца гараджане - свае каманды выставяць прадпрыемствы Полацка. Па словах арганізатараў, да заўтрашняга старту яны не маюць намеру закрываць спіс удзельнікаў і гатовыя сустрэць новыя каманды. "Грыбоў хопіць усім!", - запэўнілі яны. Сапраўды, Дрэтунскія лясы вядомыя сваімі грыбнымі мясцінамі, ды і надвор'е на гэтым тыдні стаіць на Віцебшчыне грыбнае - дажджы і па-асенняму цёпла.
Па ўмовах конкурсу, у складзе каманды 4 чалавекі. Пры неабходнасці камандзе будзе прадастаўлены праваднік. Старт ціхай палявання даецца ў 8 гадзін раніцы, апоўдні пачынаецца ўзважванне і падвядзенне вынікаў. Можна не сумнявацца, што падарунак у выглядзе добрага настрою і лукашка з грыбамі атрымаюць усе ўдзельнікі чэмпіянату, а пераможцам дастануцца яшчэ і прызы ад спонсараў - прадпрыемстваў Полацкага раёна.
Цікава, што чэмпіянаты па зборы лясных дароў даволі папулярныя ў Еўропе. У Фінляндыі спаборнічаюць у зборы не толькі грыбоў і ягад, але нават лясных кветак, а вось у Літве праходзіць чэмпіянат па начным зборы грыбоў. -0-
БЕЛТА
Стары рэкорд па зборы грыбоў гатовы ўступіць удзельнікам II Дратунскага грыбнага чэмпіянату
17.9.20100 праглядаў