Міжнародны дзень абароны дзяцей штогод адзначаецца больш чым у 30 краінах свету 1 чэрвеня.
Міжнародны дзень абароны дзяцей штогод адзначаецца больш чым у 30 краінах свету 1 чэрвеня.
На 1 студзеня 2022 года ў Віцебскай вобласці пражывала 199378 дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, што складае 18,1% ад усяго насельніцтва Рэспублікі Беларусь. З іх 102428 хлопчыкаў (51,4%) і 96950 дзяўчынак (48,6%). У гарадской мясцовасці пражывае 162338 дзяцей, што складае 81,4%, а ў сельскай жывуць 37040 дзяцей (18,6%).
Шматузроўневая сістэма адукацыі ў Беларусі дазваляе забяспечваць якаснае навучанне і развіццё дзяцей. Так, па дадзеных Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на пачатак 2021/2022 навучальнага года ў 504 установы дашкольнай адукацыі па Віцебскай вобласці прыйшло 46297 дзяцей. У 347 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі 115895 навучэнцаў.
Увага да здароўя дзяцей мае вельмі вялікае значэнне для іх далейшага развіцця, менавіта таму варта арганізоўваць вольны час і забавы дзіцяці ў летні перыяд. Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва працавала 677 лагераў з дзённым і кругласутачным знаходжаннем дзяцей, у якіх адпачыла 40956 дзяцей.
Культурны адпачынак і спартыўнае развіццё дзяцей займаюць не апошняе месца ў іх жыцці. Па дадзеных Міністэрства культуры РБ і Міністэрства спорту і турызму РБ, на канец 2021 года колькасць клубных фарміраванняў для дзяцей склала 1446, іх удзельнікамі сталі 16204 дзіцяці. Працавала 27 дзіцячых бібліятэк, чытачамі якіх сталі 76236 дзяцей. На пачатак 2021/2022 навучальнага года працавала 57 школ мастацтваў, у іх 15516 навучэнцаў. Фізкультурай і спортам займалася 154125 дзяцей. 52 спецыялізаваныя дзіцяча-юнацкія школы алімпійскага рэзерву і дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы прынялі ў свае шэрагі 18869 навучэнцаў.
Па дадзеных выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця на пачатак 2022 года працэнтнае суадносіны дзяцей, здароўе якіх бацькі ацэньваюць як дрэннае склала – 1,2%, здавальняючае – 21,4%, добрае 77,4%.
Не сакрэт, што дзеці з'яўляюцца актыўнымі інтэрнэт-карыстальнікамі. Па дадзеных выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у 2021 годзе сеткай Інтэрнэт карысталіся 94,8% дзяцей ва ўзросце 6-17 гадоў, з іх 81,3% – штодня. Па частаце выхаду ў сетку Інтэрнэт у 2021 годзе: ад выпадку да выпадку – 5,1%, штодня – 81,3%, не менш за адзін раз на тыдзень – 13,6%.